Эстонскія вайскоўцы з'явіліся на мяжы з Беларуссю. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак піша ў Twitter, што яны найперш дапамагаюць палякам будаваць і рамантаваць часовую агароджу з калючага дроту. З той жа мэтай на мяжу з Беларуссю прыбылі вайскоўцы з Вялікабрытаніі, якія прыступяць да інжынерных працаў 8 снежня.
Вайскоўцы з Эстоніі і Вялікабрытаніі прыехалі ў Польшчу пасля актыўнай фазы міграцыйнага крызісу, адказнасць за які ўскладаецца на ўлады Беларусі. Спробы начных прарываў мігрантаў праз мяжу працягваюцца дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут