На пенсіянерку з той-тэр'ерам у Полацку напаў ратвейлер

29/01/2019 - 08:33

У полацкую міліцыю затэлефанаваў відавочца, які паведаміў, што ў раёне дома №5 па вуліцы Кастрычніцкай вялікі сабака без нашыйніка і напысніка, падобны да ратвейлера, напаў на жанчыну, якая выгульвала на павадку той-тэр'ера. Нарад Дэпартамента аховы на месцы здарэння пабачыў, што сабака працягвае паводзіцца агрэсіўна і кідаецца на мінакоў, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю грамадзян. Тады міліцыянты застрэлілі жывёлу з табельнай зброі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

73-гадовая жанчына пры нападзе ратвейлера не пацярпела, але звярнулася да медыкаў з-за перажытага стрэсу. А вось яе той-тэр'ер ад атрыманых ран загінуў на месцы. 

Полацкі РАУС праводзіць праверку і шукае гаспадара сабакі, які напаў на навакольных.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі