На пажары ў жлобінскім інтэрнаце эвакуявалі 67 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей

20/07/2021 - 09:01

19 ліпеня ў 21:52 жлобінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў інтэрнаце ў мікрараёне №3 спрацавала сістэма "Маланка", адчуваецца пах дыму.

Як паведамляе прэс-служба МНС, на месцы здарэння яны пабачылі дым з акна пакоя на чацвёртым паверсе будынка. 

У палаючым блоку пражывае сям'я — муж, жонка і дзіця. На момант узнікнення пажару яны былі на вуліцы.

У пакоі насупраць таго, дзе пачаўся пажар, ратавальнікі пачулі гукі з просьбай аб дапамозе. Адчыніўшы дзверы, яны знайшлі двух чалавек — 61-гадовую жанчыну і яе 41-гадовага сына. Ратавальнікі вывелі іх на свежае паветра. Медыкі агледзелі пацярпелых — шпіталізаваць іх не давялося. 

З будынка былі эвакуяваныя 67 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей.

Агонь знішчыў маёмасць у двух пакоях жылога блока. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што магло быць кароткае замыканне. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі