На пажары пад Стоўбцамі загінулі маці і дзіця (фота)

17/05/2016 - 07:21

У ноч на 17 траўня ў 1.19 ратавальнікі Стаўбцоўскага раёна атрымалі паведамленне, што ў вёсцы Цеснавая-1 гарыць драўляны жылы дом. Пра пажар паведаміла адна з жыхарак вёскі.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, будынак быў ахоплены полымем. Паведамляецца, што ў хаце пражывала жанчына, работніца мясцовага прадпрыемства, яе сын-другакласнік і грамадзянскі муж. На момант пажару мужчыны не было ў доме — ён знаходзіўся на працы.

Калі ратавальнікі разабралі канструкцыі, то на ложку ў пакоі знайшлі загінулага хлопчыка. На падлозе побач ляжала яго маці, перадае прэс-служба МНС.

Прычына пажару высвятляецца. Адной з версій пажару называюць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі