На пасаду старшыні Беларускай федэрацыі футбола вылучылі двух кандыдатаў

11/03/2019 - 16:09

На пасаду старшыні Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" вылучылі двух кандыдатаў. Адзін з іх — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Базанаў, іншы — генеральны сакратар федэрацыі Юрый Вяргейчык. Вылучыць кандыдата мелі права толькі чальцы АБФФ. Базанава падтрымала мінская гарадская арганізацыя, Вяргейчыка — магілёўскай абласная арганізацыя, а таксама футбольныя клубы "Шахцёр" (Салігорск) і "Віцебск".

Як вядома, старшыня Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Румас не збіраецца балатавацца на новы тэрмін. З мінулага года ён займае пасаду прэм'ер-міністра і на футбольныя справы ў яго проста няма часу. Справаздачна-выбарчая канферэнцыя АБФФ прызначаная на 27 сакавіка. У бліжэйшы час будуць апублікаваныя праграмы кандыдатаў на пасаду старшыні, паведамляе прэс-служба федэрацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі