Алімпіяда, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На Паралімпіядзе-2026 у Італіі беларусы і расіяне выступяць пад сцягамі сваіх краін. Такое рашэнне прыняў Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК).
Так званыя двухбаковыя запрашэнні на Паралімпіяду атрымалі чатыры беларусы і шэсць расіян. Гэтыя запрашэнні адрозніваюцца ад звычайных квот, якія выдаюць па выніках кваліфікацыйных спаборніцтваў і рэйтынгаў. Але яны таксама жорстка абмяжоўваюць колькасць месцаў на краіну і від спорту.
Пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі ва Украіне МПК прыпыніў сяброўства нацыянальных камітэтаў Беларусі і Расіі. Аднак у верасні 2025-га яно было адноўленае.
У снежні таго ж года Спартыўны арбітражны суд часткова задаволіў апеляцыі беларускіх і расійскіх спартоўцаў на рашэнне Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і снаўборда (FIS). Ім дазволілі ўдзельнічаць у спаборніцтвах FIS без нейтральнага статусу і з дзяржаўнай сімволікай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут