На агульнавайсковым вучэбным палігоне ў Печах загінуў шараговец Я. Грыб, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Камісія Мінабароны разам са Следчым камітэтам высвятляе абставіны гібелі вайскоўца.
Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім шарагоўца Грыба.
Паведамляецца, што хлопец быў курсантам школы падрыхтоўкі мотастралковых і дэсантных падраздзяленняў 72-га Аб'яднанага навучальнага цэнтра. Па службе меў станоўчыя характарыстыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.