У чацвер па поўдні Беларусі будзе да 25 градусаў цяпла

07/10/2026 - 14:45

Восень / t.me/Zaslavle_Online/

У чацвер, 8 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаецца да 13 градусаў цяпла. Удзень прагназуюць ад +16 градусаў па паўночным усходзе да +25 градусаў па поўдні краіны.

У пятніцу, 9 кастрычніка, пахаладае, цыклон з цэнтрам над поўначчу Балтыйскага мора прынясе ў Беларусь халодныя паветраныя масы з паўночнага захаду Еўропы. Чакаецца хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, зранку і ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 8-14 градусаў са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 10-17 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе месцамі паветра прагрэецца да +19 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі