На палігоне каля Барысава танкісты адпрацавалі стральбу на вялікую адлегласць

15/12/2017 - 12:42

На палігоне каля Барысава беларускія танкісты адпрацавалі стральбу на вялікую адлегласць па навясной траекторыі. Як інфармуе ВаенТБ, таксама адпрацоўвалася эвакуацыя тэхнікі з месца бою і дапамога параненым. Адбывалася гэта ў рамках збору камандзіраў механізаваных і танкавых батальёнаў. Афіцэры, якія ў ім удзельнічалі, разгледзелі і пытанні кіравання артылерыяй падчас агульнавайсковага бою.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі