На нядзелю ў Беларусі прагназуюцца дождж і моцны вецер

22/04/2017 - 13:33

На нядзелю, 23 красавіка, у Беларусі прагназуецца дождж. Калі ўначы ён пройдзе толькі ў асобных раёнах, дык удзень — на большай частцы тэрыторыі нашай краіны. Вецер будзе паўночна-заходні, парывісты.

Калі ўначы чакаецца ад -2 да +3 градусаў (у сталіцы — ад 0 да +2), то ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 5 да 11 градусаў цяпла (у Мінску — ад +7 да +9), інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, у Беларусі пацяплее толькі ў апошнія пяць дзён красавіка. Пакуль жа тэмпература паветра адпавядае надвор’ю ў сярэдзіне сакавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі