На некаторых запраўках "Лукойла" ўводзяць абмежаванні на продаж паліва

04/02/2020 - 19:26

На шэрагу рэгіянальных заправак "Лукойла" ўведзены ліміты на куплю паліва. Пра гэта парталу TUT.by паведамілі чытачы і пацвердзілі на некаторых АЗС.

На АЗС №21 "Лукойла" ў Брэсце расказалі, што дызельнае паліва прадаецца не больш як 100 літраў у адны рукі. Прычым абмежаванне ўведзенае і для легкавога, і для грузавога транспарту. Увядзенне нарматыву патлумачылі тым, што паліва не хапае на ўсе запраўкі. 

Такую ж інфармацыю TUT.by паведамілі на АЗС №22 "Лукойла" ў Брэсце, а таксама на запраўцы №17 у Баранавічах.

Аднак на запраўках "Лукойла" ў Мінску, Бабруйску, Гродне, Салігорску і Віцебску інфармацыю пра абмежаванні абверглі. 

Паводле непацверджанай інфармацыі, беларускія НПЗ у Мазыры і Наваполацку адмаўляюць у пастаўках паліва тым сеткам АЗС, якімі валодаюць расійскія нафтавыя кампаніі. Нагадаем, што з 1 студзеня расійскія кампаніі "Лукойл", "Раснафта", "Газпрам нафта" і "Татнафта" адмовіліся пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі