На некаторых вуліцах Мінска перад 3 ліпеня абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў

28/06/2016 - 06:15

На некаторых вуліцах Мінска перад 3 ліпеня абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў. Прычына — рэпетыцыі і правядзенне святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці.

Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько, з 14-й гадзіны 29 чэрвеня да 7-й гадзіны 30 чэрвеня будзе забаронена паркоўка аўтатранспарту па вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў, а таксама па вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў. Нельга будзе паркавацца па вуліцы Грыбаедава ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі і па вуліцы Тарханава ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Грыбаедава. На паркоўцы каля дома №41 па праспекце Пераможцаў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы М. Багдановіча да вуліцы Ціміразева, а таксама паркоўка па вуліцы Сапёраў ад вуліцы Ціміразева да праспекта Пераможцаў, уключна з прыдарожнымі паркоўкамі.

З 14-й гадзіны 2 ліпеня да заканчэння святочных мерапрыемстваў будзе забаронена паркавацца па вуліцы Гвардзейскай ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў, па вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў. Таксама паркоўка аўтатранспарту будзе забароненая па вуліцы Грыбаедава ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі, па вуліцы Тарханава ад вуліцы Гвардзейскай да вуліцы Грыбаедава. На паркоўцы каля дома №41 па праспекце. Пераможцаў будзе забароненая паркоўка аўтатранспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы М. Багдановіча да вуліцы Ціміразева і па вуліцы Сапёраў ад вуліцы Ціміразева да праспекта Пераможцаў, уключна з прыдарожнымі паркоўкамі.

Дзяржаўтаінспекцыя Цэнтральнага раёна сталіцы рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары месца для прыпынення і стаянкі. Таксама даішнікі настойліва просяць у выпадку вымушанага прыпынення ў названых месцах, пакідаць пад лабавым шклом кантактны тэлефон для сувязі. У гэтыя дні будзе працаваць эвакуатар.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі