На нафтабазе "Лукойл" у Брэсце на вуліцы Газдзецкай загарэўся бензавоз. Пра пажар аўтамабіля ў Твітары паведаміла прэс-служба МНС. Відавочцы кажуць, што чулі выбух.
Паводле інфармацыі "Віртуальнага Брэста", аўтамабіль загарэўся за 30 метраў ад сховішча паліва. Па стане на 11:49 пажар удалося ліквідаваць, пагрозы выбуху няма. Пацярпелых пры здарэнні таксама няма.