На мяжы Украіны і РФ такія пажары, што дым далятае да Беларусі

07/09/2024 - 13:47

Пажары бачныя са спадарожнікаў / @nadvorie

Дым ад пажараў на мяжы Украіны і Расіі далятае да Беларусі. Задымленасць атмасферы пацвярджаюць спадарожнікавыя здымкі.

Задымленасць назіраецца на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі, адзначае тэлеграм-канал @nadvorie.

Прычым, гэта не толькі ад пажараў у экасістэмах. Гэта і наступствы вайны: напрыклад, да Беларусі далятае дым ад узгарання склада боепрыпасаў у Варонежскай вобласці, куды "ўпаў" украінскі дрон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі