На МКАД кіроўца легкавіка ляцеў з хуткасцю 229 км/гадз.

20/01/2020 - 17:07

Легкавік, які нёсся з хуткасцю 229 кіламетраў за гадзіну, зафіксавалі камеры на Мінскай кальцавой аўтадарозе на мінулым тыдні. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на ЗАТ "Бяспечныя дарогі Беларусі".

Здарэнне адбылося ўначы 16 студзеня. На 30-м кіламетры МКАД (паміж вуліцамі Мантажнікаў і Ясеніна) камеру фотафіксацыі зняла легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі. Дазволеную хуткасць у 90 км/гадз. ён перавысіў больш чым удвая — да 229 км/гадз.

На кіроўцу склалі пратакол за перавышэнне хуткасці руху. Ён аштрафаваны на 162 рублі (6 базавых велічыняў). 

Дарэчы, гэта не першы выпадак, калі ў Беларусі фіксуюць такое вялікае перавышэнне хуткасці. У 2016 годзе на трасе М6 23-гадовы мінчук на пазадарожніку Mercedes GL500 ехаў з хуткасцю 299 км/гадз. пры дазволеных 90 км/гадз. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі