30 ліпеня на мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай у Мінску знаходзяцца 34 тысячы чалавек (пазней было заяўлена пра 63 тысячы). Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, якія падлічылі людзей, якія прайшлі праз прапускныя пункты. Такога мітынгу ў парку Дружбы народаў не было ніколі.
Перад людзьмі выступілі Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала.
"Мы мірныя людзі. Мы хочам мірных перамен у нашай краіне!", — гаварыла Ціханоўская.
Дзясяткі тысяч чалавек скандавалі "Верым! Можам! Пераможам!", "Света! Света!".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.
To see this content visit the full version of this page.