На мінскім паркінгу аўто прабіла сценку і звалілася на эскалатар

27/03/2020 - 06:36

26 сакавіка ў 22:55 мінскім ратавальнікам затэлефанаваў ахоўнік гандлёва-забаўляльнага цэнтра "Арэна-сіці". Ён распавёў пра ДТЗ на паркінгу цэнтра.

Як паведамляе прэс-служба МНС, легкавік "Рэно Сафран", выязджаючы з парковачнага месца падземнай аўтастаянкі, урэзаўся ў цагляную перагародку, прабіў яе і зваліўся на эскалатар.

Пры здарэнні была пашкоджаная цагляная перагародка на плошчы 10 квадратных метраў, участак эскалатара, элементы падвеснай столі над ім на плошчы 20 квадратных метраў і элементы дэкаратыўнага аздаблення сцяны.

Пацярпелых пры інцыдэнце не было. Ратавальнікам спатрэбілася больш за тры гадзіны, каб дастаць легкавы аўтамабіль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі