На Мінск ідзе навальніца, паглядзіце, як стыхія апанавала Брэст (відэа)

12/07/2018 - 15:16

На Мінск з захаду ідзе навальніца. Стыхія ўжо апанавала Брэст (гл. відэа), там быў сапраўдны патоп. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі на захадзе нашай краіны ў чацвер у другой палове дня (прагназуюцца моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру — да 15-20 м/с). Але непагадзь можа закрануць і сталіцу.  

У пятніцу-13-е навальніцы пройдуць амаль па ўсёй Беларусі. У асобных раёнах магчымы нават град.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі