На Міншчыне дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль

06/05/2024 - 18:19

На месцы аварыі / t.me/minobl_uvd/

Пад Мінскам дарожнікі трапілі пад свой аўтамабіль. Абодва мужчыны ва ўзросце 37 і 38 гадоў атрымалі цялесныя пашкоджанні.

Як паведамляе міліцыя Мінскай вобласці, ДТЗ адбылося 6 траўня ў 15:30 на 14-м кіламетры аўтадарогі Р-1 "Мінск — Дзяржынск". Аўтамабіль ГАЗ, якім кіраваў 32-гадовы жыхар Фаніпаля, рухаўся ў бок Дзяржынска і сутыкнуўся з ГАЗ, аўтамабілем дарожнікаў. Ён стаяў у паласе руху на месцы, дзе выконваліся дарожныя работы. Ад удару машыну адкінула на рабочых. Пацярпела і пасажырка з аўтамабіля жыхара Фаніпаля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі