На месцы аварыі пад Віцебскам засталося падняць шэсць цыстэрнаў (фота)

26/07/2019 - 07:35

На месцы чыгуначнай аварыі пад Віцебскам ратавальнікам засталося падняць на рэйкі шэсць цыстэрнаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

"Па стане на 8:50 26 ліпеня працягваюцца работы па ўстаноўцы цыстэрнаў, якія сышлі з рэек, на колавыя пары. Застаецца падняць 6 цыстэрнаў", — гаворыцца ў паведамленні. 

Нагадаем, што аварыя адбылася ўвечары 24 ліпеня на ўчастку Орша-Віцебск. 15 цыстэрнаў са звадкаваным прапанам сышлі з рэек і перакуліліся. Пры гэтым у адной з іх выявілі працечку. Ліквідаваць яе ўдалося толькі ў 8:00 25 ліпеня. Увечары таго ж дня ратавальнікі змаглі цалкам спаражніць цыстэрну і паставіць на колы. Цяпер на колы пастаўленыя яшчэ восем поўных цыстэрнаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі