На малебен за Курапаты ў Мінску прыйшло каля 150 чалавек

07/04/2019 - 10:51

У Мінску адбыўся малебен за Курапаты. Удзельнікі акцыі, якіх было каля 150 чалавек, сабраліся на плошчы Свабоды ля Святадухава кафедральнага сабора. Яны выступаюць супраць знішчэння крыжоў ва ўрочышчы Курапаты на месцы масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Стала вядома, што перад акцыяй быў затрыманы адзін з лідараў апазіцыі Мікола Статкевіч.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі