Работнікі ваенкаматаў наведваюць сельскія гаспадаркі / ctv.by
Ужо каля 40 работнікаў сельскай гаспадаркі Магілёўскай вобласці трапілі ў спіс кандыдатаў на адпраўку ў войска. Такі вынік паездак вайсковых камісараў па сельгасарганізацыях вобласці. Яны ўжо наведалі больш за 100 гаспадарак, перадае дзяржаўны тэлеканал СТБ.
"Пагалоска ўжо пайшла, людзі сталі ўжо больш сур'ёзна ставіцца да выканання сваіх абавязкаў. І я скажу так: чым больш арганізацый наведваем, тым колькасць такіх нядбайных грамадзян становіцца ўсё меншая і меншая", — пракаментаваў вайсковы камісар Магілёўскай вобласці Максім Уласаў.
Як паведамлялася раней, Лукашэнка ў ліпені распарадзіўся адпраўляць на вайсковыя зборы тых, хто кепска працуе на жніве, і чыноўнікаў, якія не выконваюць загады. Паводле яго, адпраўляць людзей трэба на мяжу з Украінай, дзе размяшчаюцца Сілы спецыяльных аперацый.
Пасля гэтага вайсковыя камісары адправіліся ў паездкі па сельскіх гаспадарках у сваіх раёнах. Разам са старшынямі райвыканкамаў і кіраўнікамі гаспадарак яны павінны скласці спісы "нядбайных работнікаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут