На літоўска-беларускай мяжы дальнабойшчык ледзь не задавіў пратэстуючых

26/06/2021 - 13:44
Пратэст ля мяжы / LRT

Каля пункта пропуску "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы 26 чэрвеня паўстала сутычка паміж кіроўцамі фур і дэманстрантамі, якія блакавалі дарогу. Адзін з расійскіх кіроўцаў нават паспрабаваў наехаць на групу пратэстуючых. Абышлося без пацярпелых, але на месца была выкліканая паліцыя.

Акцыя была ўзгоднена з літоўскімі ўладамі з 13:00 да 15:00.

Пачаць дэманстрацыі ля межаў з Беларуссю ў пачатку чэрвеня заклікаў адзін з лідэраў беларускай апазіцыі Павел Латушка. Ад кіраўніцтва Беларусі пратэстоўцы патрабуюць вызвалення ўсіх палітвязняў і адкрыцця наземных межаў для грамадзян.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі