Выступ супрацоўніцы СІЗА / фота з сацсетак школы
На лекцыі па прафарыентацыі да адзінаццацікласнікаў брэсцкай школы №16 прыйшла супрацоўніца мясцовага СІЗА.
Адміністрацыя школы назвала сустрэчу "важным прафарыентацыйным мерапрыемствам", заўважылі праваабаронцы. Сустрэчу правялі на пачатку навучальнага года, 3 верасня, паабяцаўшы, што яна не апошняя.
Супрацоўніца Следчага ізалятара №7 правяла некалькі лекцый, каб сустрэцца з усімі адзінаццацікласнікамі. Яна расказвала пра спецыфіку працы з падследнымі і асуджанымі, у тым ліку з жанчынамі ў зняволенні. Таксама лектарка агітавала моладзь служыць у пенітэнцыярных установах і паступаць у ведамасныя ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут