На Херсоншчыне расійскі авіяўдар трапіў па лякарні

05/10/2023 - 13:29

Лякарня ў Берыславе пасля ракетнага ўдару / t.me/olexandrprokudin

У Херсонскай вобласці расіяне нанеслі авіяўдар па горадзе Берыслаў. Як паведаміў кіраўнік Херсонскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксандр Пракудзін, было выпушчана пяць ракет.

Адна з ракет пацэліла ў бальніцу. Чацвёрты паверх будынка быў знішчаны цалкам, яшчэ адзін — часткова.

Па словах Пракудзіна, падчас абстрэлу былі пашкоджаныя машыны экстранай дапамогі. Пацярпелі два медработнікі. У кіроўцы "хуткай" — пералом нагі і раненне галавы, фельчар атрымаў кантузію.

Лякарня ў Берыславе пасля ракетнага ўдару / t.me/olexandrprokudin

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі