На Каменным Логу затрымалі расіяніна, які знаходзіўся ў вышуку

19/12/2016 - 16:23

У пункце пропуска "Каменны Лог" 16 снежня смаргонскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Расіі, які  знаходзіцца ў вышуку. Яго затрымалі пры афармленні грузавога аўтамабіля Renault на выезд з Беларусі ў Літву.

Паведамляецца, што ў вышук 30-гадовага мужчыну абвясціў Ашмянскі РАУС. Расіяніна падазраюць у крадзяжы. Затрыманага мужчыну перадалі праваахоўнікам.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі