На хакейным турніры з удзелам Лукашэнкі трыбуны арэны запоўненыя (фота, відэа)

03/01/2019 - 13:44

На XV Калядным міжнародным турніры на прыз прэзідэнта Беларусі сярод аматараў хакея трыбуны мінскай "Чыжоўка-Арэны" запоўненыя балельшчыкамі. Тэлеканал СТБ адзначае, што людзі прыйшлі "нягледзячы на тое, што працоўны дзень і абедзенны час... усе хочуць паглядзець на цудоўныя матчы". Яны праходзяць на малой і вялікай арэнах. На апошняй а 19-й гадзіне пачнецца паядынак зборнай Беларусі (у яе складзе будзе гуляць Аляксандр Лукашэнка) і зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея.

Сёлета ў турніры ўдзельнічаюць 12 камандаў, падзеленыя на чатыры групы.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі