На "Гродна-Азоце" загінулі двое рабочых

06/06/2016 - 13:27

У панядзелак, 6 чэрвеня, на прадпрыемстве "Гродна-Азот" адбыўся інцыдэнт, у выніку якога загінулі двое рабочых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у адным з цэхаў праводзіліся агнявыя работы.

Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі: "У 12.45 у МНС паступіла паведамленне аб задымленні ў адным з цэхаў ААТ "Гродна-Азот". Паводле папярэдняй інфармацыі, падчас правядзення агнявых работ адбылося патрапленне іскры на гідраксіламінсульфат. У выніку тэрмічнага раскладання гэтага рэчыва атрымалі атручэнні з летальным вынікам два чалавекі, яшчэ двое атрымалі атручэнні прадуктамі раскладання, яны шпіталізаваныя. Падраздзяленнямі МНС арганізаванае астужэнне канструкцый цэху, самога рэчыва і прадуктаў раскладання. Прычыны здарэння высвятляюцца. Небяспекі для насельніцтва няма". 

Сайт autogrodno.by дадае, што здарэнне адбылося ў цэху ВЕН. Над заводам было вялізнае воблака дыму. З усіх бакоў да "Гродна Азота" ехалі аўтамабілі МНС (16 адзінак спецтэхнікі) і "хуткія".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі