На Гомельшчыне абралі "Палескую прыгажуню". Фотарэпартаж

25/09/2016 - 10:30

У Лельчыцах 24 верасня адбыўся конкурс "Прыгажуня Палесся-2016". Тытул найпрыгажэйшай дзяўчыны Палескага рэгіёну атрымала Ганна Мяшкова з Петрыкава. Дзяўчына з'яўляецца першакурсніца Вроцлаўскага тэхнічнага універсітэта. 

За карону змагаліся 14 канкурсантак з Хойнікаў, Нароўлі, Мозыра і Лельчыцаў. Яны дэманстравалі мастацтва дэфіле ў нацыянальных касцюмах, вясельных сукенках, эксклюзіўных дызайнерскіх уборах і ў мяхах айчынных вытворцаў. Журы таксама ацэньвала іх харэаграфічныя здольнасці.

Конкурс "Палеская прыгажуня" ўпершыню быў праведзены ў 2014 годзе. Удзельнічаюць у ім ураджэнкі палескіх раёнаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі