На ферме ў Талачынскім раёне згарэў кароўнік

05/06/2016 - 08:27

У вёсцы Рамашкава Талачынскага раёна здарыўся пажар на ферме. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў дзяжурную частку МНС у 13.44.

Пажар адбыўся ў будынку фермы 20х60 метраў. Агонь пашкодзіў 80 квадратных метраў даху. Падчас здарэння работнікі гаспадаркі сумесна з выратавальнікамі эвакуявалі 169 кароў, перадае прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі