На Еўрагульнях з'елі больш шашлыка і каўбасак, чым падчас хакейнага ЧС-2014

01/07/2019 - 17:09

За 10 дзён II Еўрапейскіх гульняў беларусы і госці нашай краіны з'елі дзясяткі тон розных прысмакаў. Як інфармуе minsknews.by, на спартыўных аб'ектах і ў фан-зонах было "знішчана" каля 30 тон беларускіх дранікаў, панскіх бургераў і дранбургераў. Балельшчыкі з'елі і больш за 23 тоны шашлыка і 36 тон каўбасак ды курыных крылцаў грыль. Калі параўнаць з першымі 10 днямі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску, то тады гэтыя лічбы былі наступныя: шашлыка больш за 16,5 тоны, каўбасак ды курыных крылцаў — больш за 34 тоны. Такім чынам на Еўрагульнях у балельшчыкаў быў лепшы апетыт.

Што да тавараабароту, то ў трох фан-зонах, у 15 спартыўных комплексах ён склаў 2,6 млн рублёў. Гэта 1 мільён 270 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі