На Дзяды на беларуска-літоўскай мяжы адкрываюць пункты спрошчанага пропуску. Жыхары памежных раёнаў могуць праз іх трапіць у суседнюю краіну з выкананнем мінімальных фармальнасцяў і наведаць магілы сваякоў.
Як паведамляе Лідскі памежны атрад, з 27 кастрычніка Літва пераходзіць на зімовы час. Тры пункты спрошчанага пропуску будуць працаваць з наступным графікам:
Скарыстацца гэтымі пунктамі пропуску маюць права асобы, якія стала жывуць на тэрыторыі самакіраванняў і населеных пунктаў Літвы, а таксама на тэрыторыі населеных пунктаў сельскіх і пасялковых беларускіх сельсаветаў, якія непасрэдна прылягаюць да беларуска-літоўскай мяжы.
Тавары, прызначаныя для абрадаў і рытуалаў (знічы, вянкі, свечкі) у пунктах спрошчанага пропуску можна правозіць толькі ў абмежаванай колькасці — па адным кожнага наймення, як пры выездзе з краіны, так і падчас уезду.