На дзіцячую лякарню ў Гомелі сабралі $26 тысяч: дапамагла Дар’я Домрачава

19/06/2017 - 12:47

Міністэрства аховы здароўя абвяшчае збор сродкаў на рэканструкцыю Гомельскай абласной дзіцячай лякарні. Бюджэтныя грошы на гэта ёсць, але, паводле чыноўнікаў, “збор сродкаў зменшыць нагрузку на бюджэт”. Дакладна за бюджэтныя грошы ў лякарні паставяць новыя апараты КТ і МРТ.

Цяпер на банкаўскіх рахунках ёсць 50 тысяч рублёў (каля $26 тысяч). Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама.

Супрацоўнік упраўлення: “Цяпер на рахунку ёсць 50 тысяч, але гэтыя грошы раней сабралі. Па меры паступлення сродкаў будзем вырашаць, што закупляць. Там і мэбля патрэбная, аперацыйная з тэлемедыцынай, абсталяванне для рэанімацыі, фізіятэрапеўтычнае абсталяванне”.

25 тысяч рублёў лякарні ўдалося сабраць з дапамогай спартовага фестывалю “Зоркі біятлона за мір”, які летась арганізоўвала біятланістка Дар’я Домрачава. Тады ўсе сродкі былі пералічаныя на рахунак дзіцячай лякарні. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі