На дзіцячае "Еўрабачанне" ад Беларусі паедзе песня на рускай мове

20/09/2019 - 22:14

Увечары 20 верасня беларусы вызначылі, хто паедзе на дзіцячае "Еўрабачанне" 2019 года. Пераможцай нацыянальнага адбору стала 14-гадовая Лізавета Міснікава. Яе рускамоўная песня "Пепельный" будзе прадстаўляць Беларусь на міжнародным конкурсе ў польскім Глівіцэ ў лістападзе 2019 года.

Міснікава атрымала 10 балаў ад тэлегледачоў і столькі ж ад журы. А пераможца глядацкага галасавання Марыя Ермакова ад журы атрымала толькі 6 балаў і заняла 2-е месца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі