На другой рэпетыцыі "Еўрабачання" Naviband змянілі касцюмы

06/05/2017 - 17:07

Прадстаўнікі Беларусі на сёлетнім "Еўрабачанні" Naviband правялі другую рэпетыцыю на конкурснай сцэне. Сёння на Ксеніі Жук была іншая сукенка — цалкам белая, таксама падкарэктаваны і касцюм Арцёма Лук'яненкі. Музыкі былі больш упэўненыя ў рухах у параўнанні з першай спробай сцэны.

 

Naviband выступяць у другім паўфінале "Еўрабачання" 11 траўня пад нумарам 14. Дагэтуль 7 траўня яны сыграюць сольны канцэрт у фан-зоне конкурсу, якая месціцца на Крэшчаціку. Некалкі гадзін таму беларускія музыкі далі прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў на англійскай мове.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі