На ЦТ па гісторыі Беларусі запісаліся больш за 22 тысячы абітурыентаў

28/06/2018 - 07:15

Больш за 22 тысячы абітурыентаў прыйдуць 28 чэрвеня на цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"Экзаменацыйныя аўдыторыі сёння чакаюць 22 248 абітурыентаў. Столькі паступаючых зарэгістравалася на цэнтралізаванае тэставанне па гісторыі Беларусі. Для іспыту ўсё гатова", — адрапартаваў чыноўнік.

Іспыт пачнецца ў 11.00 па ўсёй краіне. Абітурыентам рэкамендуюць з'явіцца за паўгадзіны да іспыту, каб спакона прайсці працэдуру рэгістрацыі. Кожны з іх абавязаны мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца), і асадку з чорным стрыжнем.

Калі ў абітурыента выявяць прылады сувязі ці шпаргалкі, ён будзе адхілены ад іспыту. Здаць ЦТ па гэтым прадмеце парушальнік не зможа сёлета нават у рэзервовыя дні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі