На цэнтралізаваным тэставанні па беларускай мове парушэнняў не зафіксавалі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Паводле яго слоў, абітурыенты былі дысцыплінаванымі, нікога выдаляць з аўдыторый не давялося.
ЦТ па беларускай мове планавалі здаць больш за 28 тысяч чалавек. 1330 абітурыентаў ці 4,7% на экзамен не прыйшлі.
14 чэрвеня пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па рускай мове.