На чэмпіянаце свету па хакеі Беларусь згуляе са Славакіяй

11/05/2016 - 08:29

Сёння, 11 траўня, на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі згуляе са зборнай Славакіі. Для нашай зборнай гэты матч вырашыць, ці патрапіць яна ў чвэрцьфінал турніру.

Тры папярэднія гульні Беларусь тройчы прайгравала — хакеістам Фінляндыі (2:6), ЗША (3:6) і Канады (0:8).

Славакі ж маюць дзве перамогі — над венграмі (4:1) і французамі (5:1), але ўчора прайгралі Германіі (1:5)

Пасля 3 тураў турнірная табліца нашай групы выглядае наступным чынам: Канада — 9, Фінляндыя — 9, Славакія — 6, Францыя — 5, Германія — 4, ЗША — 3, Венгрыя — 0, Беларусь — 0.

Сённяшні матч пачнецца а 16:15. Яго трансляцыя будзе весціся на тэлеканале Беларусь-1. У пятніцу наша зборная згуляе з Германіяй, у суботу — з Венгрыяй, а завершаць групавы турнір матчам з Францыяй у наступны аўторак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі