На Чарнобыльскай АЭС правялі частковую замену персаналу

21/03/2022 - 05:16

На Чарнобыльскай АЭС, якую кантралююць расійскія войскі, замянілі частку персаналу, які працуе ад пачатку вайны. Пра гэта паведаміў Цэнтр стратэгічных камунікацый і інфармацыйнай бяспекі Украіны.

20 сакавіка са станцыі эвакуявалі 64 чалавекі. 50 з іх — гэта работнікі ЧАЭС, дзевяць службоўцаў Нацгвардыі Украіны (восем жанчын і адзін анкахворых мужчына), адзін супрацоўнік службы надзвычайных сітуацый і чатыры сталкеры.

На замену эвакуяванага персаналу ЧАЭС адправіліся 46 добраахвотнікаў-работнікаў станцыі.

Паведамляецца, што папярэдні персанал знаходзіўся на сваіх працоўных месцах каля 600 гадзін, працуючы без змены і падтрымліваючы належны ўзровень бяспекі атамнай электрастанцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі