На борце "Белавія" адбылася разгерметызацыя

19/08/2023 - 10:23

Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё

У самалёце" Белавія", які ляцеў з Екацярынбурга, адбылася разгерметызацыя. Як паведамляе чытач "Зеркала", у аэрапорце самалёт чакалі аварыйныя службы і хуткая дапамога.

Рэйс з Екацярынбурга адправіўся ў 10.07 па Мінску. У 14.27 капітан паведаміў аб разгерметызацыі і запытаў аварыйнае зніжэнне. Тады самалёт яшчэ быў у зоне адказнасці Маскоўскага рэгіянальнага цэнтра адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху. У Расіі самалёт усё ж не сеў, а прайшоў да канчатковага пункта ў Мінску.

Борт шчасна прызямліўся ў 17.56.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі