На беспілотніку Bayraktar, які Літва адпраўляе Украіне, ёсць герб "Пагоня"

06/07/2022 - 16:14

На беспілотніку Bayraktar, які Літва адпраўляе Украіне, ёсць герб "Пагоня". Фотаздымкі з яго прэзентацыі выклаў у Facebook міністр нацыянальнай абароны Літвы Арвідас Анушаўскас. Паводле яго слоў, Bayraktar адправяць украінцам у самы бліжэйшы час пасля выканання ўсіх фармальнасцяў. "Мы перадаем узбраенне дзяржаве афіцыйна, афармляючы дакументы, нам няма чаго хаваць", сказаў міністр.

Сродкі на згаданы беспілотнік збіралі жыхары Літвы, але турэцкая кампанія Baykar перадала яго бясплатна. Сабраныя літоўцамі грошы пайшлі на боекамплект для беспілотніка, які мае назву "Ястраб".

Гэты і наступныя здымкі — facebook.com/arvydas.anusauskas

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі