Аграрый дае прысягу / Мінабароны РБ
Мінабароны ўжо пачало адпраўляць на зборы агрырыяў, якія дрэнна збіралі ўраджай. Першую групу чакаюць 60-дзённыя зборы з адной з вайсковых частак Беларусі.
"Адпрацоўваецца парадак прызыву ваеннаабавязаных, іх экіпіроўкі і размяшчэння, правядзенне заняткаў, а таксама выкананне ваеннаабавязанымі задач па прызначэнні", — сказаў намеснік начальніка аддзела баявой падрыхтоўкі камандавання сіл спецыяльных аперацый Яўген Дзянісаў.
Адпраўляць "нядбайных" аграрыяў у войска 30 ліпеня даручыў Лукашэнка.
"Гэта не для таго, каб запалохаць кагосьці або папоўніць вайсковыя шэрагі. Калі ты не хочаш працаваць на гэтай працы, мы цябе праверым на іншы. Нармальнай мужчынскай і жаночай працы — у войску", — казаў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут