Хантэр Байдэн: стан былога прэзідэнта ЗША пагаршаецца

09/08/2026 - 13:52

Хантэр Байдэн і Джо Байдэн / apimagesblog.com

Стан былога прэзідэнта ЗША Джо Байдэна пагаршаецца: рак прастаты распаўсюдзіўся на косці і, магчыма, далей. Пра гэта распавёў яго сын Хантэр Байдэн.

"Гэта вельмі балюча і шмат у чым знясільваюча", — сказаў ён у інтэрв’ю BBC. Прэс-служба Джо Байдэна пакуль не стала каментаваць словы яго сына.

Пра агрэсіўную форму раку прастаты ў 82-гадовага Байдэна стала вядома ў маі 2025 года. Тады лекары заявілі, што пухліна ўжо дала метастазы ў косці. На публіцы былы прэзідэнт апошні раз з'яўляўся ў чэрвені.

Байдэн пакінуў пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені 2025 года пасля аднаго тэрміну. Цяпер ён праходзіць лячэнне і рэдка з’яўляецца на публіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі