У Еўрасаюзе асудзілі працяг рэпрэсій у Беларусі

09/08/2026 - 13:12

Беларусы ў Еўропе / newbelarus.vision

У шостую гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Еўрасаюз і шэраг еўрапейскіх краін заявілі пра падтрымку беларусаў і асудзілі працяг рэпрэсій.

Еўрапейская служба знешніх сувязяў заявіла, што ў 2020 годзе мірнае волевыяўленне сотняў тысяч беларусаў было сустрэта "беспрэцэдэнтнай сілай і гвалтам". ЕС, гаворыцца ў заяве, выступае за свабодную, дэмакратычную, суверэнную і незалежную Беларусь.

Падтрымку беларусам таксама выказалі Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Румынія, Славенія і Фінляндыя. У сваіх заявах яны заклікалі вызваліць палітычных зняволеных, спыніць рэпрэсіі і даць беларусам магчымасць самастойна вызначаць будучыню краіны.

Літва і Латвія асобна адзначылі, што рэпрэсіі выйшлі за межы Беларусі і закранулі беларусаў у выгнанні. Латвійскае МЗС таксама асудзіла гібрыдныя атакі Мінска супраць краін ЕС і яго падтрымку вайны Расіі супраць Украіны.

Прадстаўнікі еўрапейскіх інстытуцый падкрэслілі: нягледзячы на шэсць гадоў рэпрэсій, беларусы працягваюць змагацца за свабоду, дэмакратыю і права самім вызначаць сваю будучыню. "Голас беларускага народа нельга заглушаць", — заявіў Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі