На бераг нямецкага вострава вынесла тысячы пластыкавых яек з цацкамі

06/01/2017 - 07:46

На бераг нямецкага вострава Лангеог вынесла тысячы, а магчыма і дзясяткі тысяч пластыкавых яек з цацкамі ўнутры. Мяркуецца, што яны былі ў кантэйнеры, які згубіла грузавое судна падчас шторму. Мясцовыя жыхары прыбіраюць яйкі, каб ачысціць пляж. Для ўдзелу ў гэтай акцыі былі прыцягнуты выхаванцы дзіцячага садка. Дзеці сабралі цэлыя сумкі пластыкавых яек, аднак працы засталося яшчэ шмат.

Мясцовыя жыхары кажуць, што здарэнне прынесла немалую шкоду экалогіі, адзначае РІА "Новости".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі