Хельсінкская камісія: Арменія аддаляецца ад Расіі, Грузія — наадварот

05/10/2024 - 15:21

Праеўрапейскія пратэсты ў Грузіі / jam-news.net

"Прарасійскія і неліберальныя дзеянні ўрада Грузіі выклікаюць сур'ёзную трывогу ў святле таго, што Расія спрабуе захаваць свой уплыў у рэгіёне. Стратэгічна ўвесь Паўднёвы Каўказ знаходзіцца "на вастрыі нажа", — заявілі ў Хельсінкскай камісіі ЗША.

Як піша JAMnews, камісія ў сваім аналізе апошніх падзей рэгіёну адзначае, што Арменія "аддаляецца ад Масквы". Азербайджан — наадварот, узмацняе сувязі з Расіяй.

"Між тым, урад "Грузінскай мары" разгарнуўся ў бок Расіі і неліберальнай арыентацыі, відавочна адсунуўшы ў бок празаходнія настроі свайго народа. Гэты дрэйф у бок прарасійскай пазіцыі выклікае сур'ёзную заклапочанасць", — гаворыцца ў справаздачы Хельсінскай камісіі.

Парламенцкія выбары пройдуць у Грузіі 26 кастрычніка. Тады стане зразумела, ці зможа "Грузінская мара", якая праводзіць усё больш прарасійскую палітыку, застацца ва ўладзе. Па апошнім апытанні, цяпер кіруючую партыю гатовыя падтрымаць 32% выбаршчыкаў, асноўную апазіцыйную партыю "Нацыянальны рух" — 20%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі