Украінскі дэпутат: "вайну трэба пераносіць і ў Беларусь"

05/10/2024 - 14:34

Дэпутат Дунда чакае, што "беларуская армія складзе зброю”.

Трэба пераносіць вайну не толькі на тэрыторыю Расіі, але і ў Беларусь. Такую заяву 5 кастрычніка на "Форуме свабоднай Расіі" зрабіў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда.

"Мой пункт погляду – абсалютна важна пераносіць не толькі на тэрыторыю Бранска і Курска, але і ў Беларусь. Я глыбока ўпэўнены — калі зойдзем адносна невялікімі падраздзяленнямі ў Беларусь, беларуская армія складзе сваю зброю. А гэта вялікі ўдар пад дых Маскве – паказаць, што яна не кантралюе гэтыя тэрыторыі, не гатовая абараняць іх".

Дунда лічыць, што Украіне не варта спыняцца, і яна мусіць праводзіць такія аперацыі, каб перамагчы ў вайне супраць Украіны.

Вайна ўжо пачала "прыходзіць" на тэрыторыю Беларусі. Неаднаразова на тэрыторыю краіны заляталі расійскія дроны "Шахеды", а ў пачатку кастрычніка адзін з іх упаў у Калінкавічах. Жыхарку дома, камера назірання якога зафіксавала гук ад "Шахеда", вельмі хутка затрымала КДБ.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі