Месца трагедыі на "Беларуськаліі" / Следчы камітэт
На "Беларуськаліі" загінуў рабочы, паведамляецца ў афіцыйным тэлеграм-канале прадпрыемства.
Трагедыя адбылася 11 чэрвеня на рудніку 3 РУ. Падчас узвядзення дзвярной солебетоннай перамычкі яна разбурылася.
У выніку загінуў 50-гадовы мацавальнік. Траўмы атрымалі 34-гадовы трактарыст і 18-гадовы навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіць навучальную практыку на рудніку.
Прычыны і абставіны няшчаснага выпадку высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут