На "бацюшку са свастыкай" пачалі справу за сексуальны гвалт супраць дзіцяці

25/06/2019 - 10:21

На Канстанціна Бурыкіна, вядомага як "бацюшка са свастыкай", пачалі крымінальную справу за сексуальны супраць непаўналетняга дзіцяці. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць у Следчым камітэце, піша "Наша Ніва". 

Паводле яго звестак, у матэрыялах пракуратуры гаворыцца, быццам Бурыкін цягам некалькіх год "ажыццяўляў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характара ў дачыненні да непаўналетняй". 

"УСК па Мінску расследуецца крымінальная справа па ч. 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характара ў дачыненні да заведама малалетняга) у дачыненні да Канстанціна Бурыкіна", — паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова ў каментары "Нашай ніве".

Некаторыя блогеры паведамлялі, быццам гаворка ішла яшчэ пра заражэнне ВІЧ. Аднак Ганчарова не змагла пацвердзіць гэтую інфармацыю. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі