На Аўтазаводскай лініі мінскага метро адбыўся тэхнічны збой

23/10/2018 - 18:34

Увечары 23 кастрычніка на Аўтазаводскай лініі мінскага метрапалітэна адбыўся збой у графіку руху цягнікоў. Прэс-служба метро патлумачыла ўсё тэхнічнымі прычынамі і паведаміла, што затрымка склала толькі пяць хвілін.

"23.10.2018 у 19.28 па тэхнічных прычынах адбыўся збой у графіку руху цягнікоў па ст. "Магілёўская". У 19.33 рух быў адноўлены. Прыносім прабачэнні пасажырам за часовыя нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Між тым, tut.by са слоў чытачоў паведамляе, што рух дагэтуль адбываецца з перапынкамі. Па словах аднаго з пасажыраў, на кожнай станцыі цягнік стаіць каля пяці хвілін. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі